Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Сёння ў нас - Дзень роднай мовы!

    Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага адзначаецца ва ўсім свеце кожны год як напамін аб неабходнасці садзейнічання развіццю шматнацыянальнасці моўнай культуры, яе разнастайнасці і шматмоўю.
    Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека есць толькi адна мова, якая завецца роднай.
  У нашай установе адукацыi у гэты дзень прайшлi розныя мерапрыемствы з дзецьмi, бацькамi,  якія накіраваны на садзейнічанне павазе, а таксама на заахвочванне роднай беларускай мовай.
   Так, ва ўсіх узроставых групах прайшлi заняткi, гульнi з выхаванцамі на беларускай мове «Па старонках беларускіх казак», «Беларускія народныя гульні», «Беларускі народны фальклор»,«Беларускія пісьменнікі»,   «Беларускія звычаі і абрады», інсцэніраванне беларускіх казак, наведванне этнаграфічнага музея «Сялянская хатка», падрыхтаваны кансультацыі, гутаркі з бацькамі.

    Навучанне дзяцей роднай мове, авалоданне яе багаццем надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару.

   

Разделы сайта